Рэлігійныя рукапісныя кнігі – кітабы – на працягу стагоддзяў ствараліся прадстаўнікамі адной з этнаканфесійных групаў Беларусі – беларускімі татарамі, нашчадкамі татараў былога ВКЛ. Гэтыя манускрыпты, напісаныя арабскім пісьмом, змяшчаюць тэксты на арабскай, некаторых цюркскіх, а таксама на беларускай і польскай мовах.
Рэлігійныя і дыдактычныя творы, займальныя аповесці і апісанні рытуалаў, знахарскія і астралагічныя тэксты раскрываюць духоўны свет своеасаблівай культуры. Тэксты кітабаў уяўляюць цікавасць як аб’ект даследавання для розных спецыялістаў: філолагаў, рэлігіязнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў, этнографаў.
Усіх, хто б хацеў навучыцца чытаць старажытныя славянскія тэксты, запісаныя арабскім пісьмом, мы запрашаем на семінар-практыкум, які стартуе 24 сакавіка а 18 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.
Уваход вольны!
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 27 82, (8 044) 579 39 07.