Працуючы з дыялекталагічным зборнікам «Скарбы народнай мовы» (Мінск, 2005), натрапіў у адной з падборак мясцовай лексікі [с. 105, в. Баброўцы Брэсцкага раёна] на слова з не зусім нейтральным, як падалося з сучаснага гледзішча, напісаннем і гучаннем.

Вось яно:


«Скарбы народнай мовы», с. 105


Палічыўшы яго не зусім дарэчным аказіяналізмам, уключаным у зборнік праз недагляд рэдактара, загарнуў кнігу. Давялося прызнаць cваю памылку, калі ў слоўніку «Старабеларускі лексікон» М. Р. Прыгодзіча і Г. К. Цівановай (Мінск, 1997) пабачыў вось што:


«Старабеларускі лексікон», с. 160


Такім чынам, змешчанае ў зборніку «Скарбы народнай мовы» слова з’яўляецца цалкам нармальным і нават даволі старым. А што да адрозных першых літар, то гук [ф] не быў характэрны для беларускіх гаворак, і адным з варыянтаў яго замены як раз выступаў гук [х] (гл., напрыклад, «Гістарычны нарыс гукаў беларускай мовы» ў 2-м томе працы Я. Карскага «Беларусы» — хунт, картохля, хурманка ды інш.).

Прыгадалася ўсё гэта ў звязку з наступным. Гартаючы неяк 2-гі том «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак», убачыў вось такое:


ЛАБНГ, т. 2, с. 62


Мне як чалавеку, які займаецца ў тым ліку рэдактарска-карэктарскай справай, цяжка было не спатыкнуцца 🙂 Згодна з пададзенай у атласе інфармацыяй, менавіта так прамаўляюць слова, якім абазначаецца працэс калыхання на гушкалцы, у вёсцы Радастава Драгічынскага раёна [ЛАБНГ, т. 2, с. 62].


Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар