Вядома, што многія нашыя славутыя дзеячы культуры бывалі ў Вільні. Часам хочацца мець пад рукой матэрыяльныя сведчанні гэтага. Вось тут і прапануюцца некаторыя здымкі.
Гэта мемарыяльная дошка ў гонар Браніслава Тарашкевіча (дом 37 на Віленскай вуліцы / Vilniaus gatvė, 37). Тут – арыгінал 1,4 Мб.
Арыгіналы:
Мемарыяльная дошка ў гонар Францыска Скарыны (дом 19 на Вялікай вуліцы / Didžioji gatvė, 19). Тут – файл 0,9 Мб.
Мемарыяльная дошка ў гонар Марціна Кухты (дом 20 на Татарскай вуліцы / Totorių gatvė, 20). Тут – файл 1,5 Мб.