Паважаныя сябры, аматары і прыхільнікі роднага слова! Прапануем вам для карыстання ўнікальную навуковую працу — «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (скарочана ДАБМ). Гэта праца ўяўляе сабой комплекс лінгвістычных карт, на якіх адлюстраваны асаблівасці жывой беларускай мовы ў тым стане, у якім яна знаходзілася ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.

Сёння ДАБМ стаў ужо маладаступным навуковым выданнем не толькі для шырокіх колаў чытачоў, але і для даследчыкаў розных галін гуманітарных навук.

Каб кожны ахвочы мог карыстацца ДАБМ у фармаце, які прапануюць сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, у аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі гэта выданне ў рамках рэалізацыі навукова-даследчага праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» было адсканавана.

Працу па сканаванні ажыццявілі В. М. Курцова і І. П. Курцоў.

Прапанаваны для карыстання варыянт пакуль яшчэ не з’яўляецца лінгвагеаграфічнай базай лінгвістычнай інфармацыі. Спадзяёмся, што і праца такога характару будзе здзейснена ў наступным.

З верай у карыснасць і запатрабаванасць такога тыпу выдання

В. М. Курцова

ДАБМ, I–VIII, 1–64 (фанетыка) (PDF, 115 МБ)

ДАБМ, 65–204 (марфалогія) (PDF, 199 МБ)

ДАБМ, 205–227 (сінтаксіс) (PDF, 43,5 МБ)

ДАБМ, 228–338 (лексіка) (PDF, 165 МБ)

ДАБМ, каментарыі (PDF, 80,7 МБ)

ЗМЕСТ

I Старажытныя ўсходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі (сярэдзіна IX — сярэдзіна XI стст.)

II Старажытнарускія землі і княствы ў перыяд феадальнай раздробленасці на тэрыторыі Беларусі (XI—XIV стст.)

III Беларусь канца XV — сярэдзіны XVII стст.

IV Уз’яднанне Беларусі з Расіяй (1772—1795 гг.). Адміністрацыйны падзел тэрыторыі Беларусі (1802 — 1843 гг.)

V Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, адміністрацыйная карта

VI Спіс абследаваных населеных пунктаў

VII Беларускія гаворкі пачатку XX ст. паводле «Этнографической карты бѣлорусскаго племенн», складзенай Я. Ф. Карскім у 1903 г.

VIII Дыялекталагічная карта рускай мовы ў Еўропе, 1914 г.

  1. Тыпы вакалізму першага складу перад націскам пасля цвёрдых зычных
  2. Галосны на месцы «о» ў першым складзе перад націскам у окаючых гаворках
  3. Галосны на месцы «а» ў першым складзе перад націскам у окаючых гаворках
  4. Тыпы вакалізму першага складу перад націскам пасля мяккіх зычных
  5. Галосны на месцы «е» ў першым складзе перад націскам у гаворках з поўным ці частковым адрозніваннем галосных няверхняга пад’ёму
  6. Галосны на месцы «ě» ў першым складзе перад націскам у гаворках з поўным ці частковым адрозніваннем галосных няверхняга пад’ёму
  7. Галосны на месцы «‘а» ў першым складзе перад націскам у гаворках з поўным ці частковым адрозніваннем галосных няверхняга пад’ёму
  8. Галосны на месцы «о» ў другім складзе перад націскам пасля цвёрдых зычных
  9. Галосны на месцы «о» ў другім складзе перад націскам у суседстве з зычнымі губнымі, заднеязычнымі і [л] або галосным [у] ў наступным складзе
  10. Галосны на месцы «е» ў другім складзе перад націскам у прыстаўцы пера-
  11. Галосны на месцы «е» ў трэцім складзе перад націскам
  12. Галосны на месцы «о» пасля цвёрдых зычных у паслянаціскным адкрытым неканцавым складзе
  13. Галосны на месцы «о» пасля цвёрдых зычных у паслянаціскным канцавым закрытым складзе ў аснове слова
  14. Галосны на месцы «о» пасля цвёрдых зычных у канцавым адкрытым складзе
  15. Галосны на месцы «е»«е» і «ě») у паслянаціскным неканцавым адкрытым складзе
  16. Галосны на месцы «е» ў паслянаціскным закрытым канцавым складзе ў аснове слова
  17. Галосны на месцы «е» ў канцавым адкрытым складзе ў форме назоўна-вінавальнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў ніякага роду з мяккай асновай
  18. Ненаціскны галосны на месцы «ě» ў канчатках меснага склону адзіночнага ліку назоўнікаў
  19. Галосны на месцы «‘а» ў паслянаціскным закрытым складзе ў аснове слова
  20. Галосны на месцы «а» ў паслянаціскным закрытым складзе ў форме давальнага склону множнага ліку назоўнікаў з мяккай асновай
  21. Галосны на месцы «у» ў слове субота
  22. Галосны на месцы «ы» ў першым складзе перад націскам у пазіцыі каля губных зычных
  23. Галосны на месцы «ы» ў форме дзеяслова была
  24. Галосны на месцы «ы» ў ненаціскным канцавым адкрытым складзе пасля губных зычных
  25. Дзеясловы з суфіксам -ва- без папярэдняга галоснага або з тым ці іншым папярэднім галосным (-ва-, —ыва-,ъва-, -ава-, -ува-, -ова-)
  26. Вымаўленне слова аржаны
  27. Вымаўленне слова ільняны
  28. Галосны на месцы націскнога «а» ў пазіцыі перад [ў]
  29. Вымаўленне слова авёс
  30. Вымаўленне слова мёд
  31. Вымаўленне слова бёрда
  32. Вымаўленне слова памерла
  33. Вымаўленне слова далёка
  34. Галосны на месцы этымалагічнага «ě» ў націскным складзе
  35. Галосны на месцы этымалагічнага «о» ў закрытым націскным складзе
  36. Націскны галосны пасля шыпячых у інфінітыве і формах прошлага часу дзеясловаў тыпу маўчаць, дрыжаць, крычаць
  37. Вымаўленне займенніка мы
  38. Вымаўленне займенніка вы
  39. Націскны галосны на месцы «ы» пасля губных зычных у корані слова
  40. Вымаўленне слова быў
  41. Націскны галосны на месцы «ы» пасля губных зычных у канчатку назоўнікаў мужчынскага роду назоўнага склону множнага ліку
  42. Неадрозніванне і адрозніванне цвёрдасці-мяккасці [р]
  43. Вымаўленне суфікса -ічк- у назоўніках жаночага роду на
  44. Вымаўленне слова фасоля
  45. Неадрозніванне і адрозніванне глухіх-звонкіх зычных у канцы слова
  46. Неадрозніванне і адрозніванне глухіх-звонкіх зычных перад глухімі зычнымі
  47. Наяўнасць ці адсутнасць пратэтычных [в], [γ], [h] перад пачатковымі націскнымі [о], [у]
  48. Вымаўленне слова вуліца
  49. Якасць пачатковага зычнага ва ўказальных займенніках гэты, гэны і вытворных ад іх словах
  50. Зычныя на месцы мяккіх губных «б», «п», «в» у пазіцыі перад «а»
  51. Зычныя на месцы мяккага губнога «м» у пазіцыі перад «а»
  52. Наяўнасць мяккіх ці цвёрдых губных [б], [п] [м], [в] у пазіцыі перад «и»
  53. Наяўнасць мяккіх ці цвёрдых губных [б], [п], [м], [в] у пазіцыі перад «е»
  54. Вымаўленне зычнага [с] у слове сэрца
  55. Наяўнасць мяккіх ці цвёрдых [з], [с] у пазіцыі перад «е»,«и»
  56. Наяўнасць мяккіх ці цвёрдых [д], [т] (мяккіх [дз’], [ц’] або [д’], [т’] ці цвёрдых [д], [т]) у пазіцыі перад «е», «и»
  57. Наяўнасць мяккіх ці цвёрдых [д], [т] (мяккіх [дз’], [ц’] або [д’], [т’] ці цвёрдых [д], [т]) у пазіцыі перад націскным галосным, які адпавядае этымалагічнаму «ě»
  58. Вымаўленне зычнага [с] у словах рускі, па-руску
  59. Спалучэнне [с’ц’] у канцы слова
  60. Спалучэнне [дн]
  61. Спалучэнне [чн] ці [шн] у слове малочны
  62. Спалучэнне [чн] ці [шн] у слове ручнік
  63. Вымаўленне слова што
  64. Зычныя на месцы старога спалучэння «ньj»
  65. Формы давальнага і меснага склонаў адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду з асновай на [г], [х]
  66. Форма меснага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду з асновай на [к]
  67. Націскныя канчаткі давальнага і меснага склонаў адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду на з цвёрдай асновай
  68. Націскны канчатак меснага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду на з асновай на [ж], [ч], [ш]
  69. Націскны канчатак творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду на з асновай на цвёрды зычны
  70. Націскны канчатак творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду на з асновай на мяккі і зацвярдзелы зычны
  71. Ненаціскны канчатак творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду на з цвёрдай асновай і яго вымаўленне
  72. Ненаціскны канчатак творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду на з мяккай асновай і яго вымаўленне
  73. Націскны канчатак меснага склону адзіночнага ліку адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду з асновай на [к]
  74. Форма меснага склону адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду з асновай на [г]
  75. Форма меснага склону адзіночнага ліку назоўнікаў кажух, катух
  76. Канчатак меснага склону адзіночнага ліку назоўніка двор
  77. Націскны канчатак меснага склону адзіночнага ліку неадушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду з зацвярдзелай асновай
  78. Націскны канчатак меснага склону адзіночнага ліку неадушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду з мяккай асновай
  79. Ненаціскны канчатак меснага склону адзіночнага ліку адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду з цвёрдай асновай
  80. Форма назоўнага склону адзіночнага ліку назоўніка мыш
  81. Форма назоўнага склону адзіночнага ліку назоўніка гусь
  82. Форма творнага склону адзіночнага ліку назоўніка гусь
  83. Форма творнага склону адзіночнага ліку назоўніка мыш
  84. Форма назоўнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў, якія абазначаюць маладых істот
  85. Форма назоўнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў са старым коранем дѣт-
  86. Форма роднага склону адзіночнага ліку назоўнікаў, якія абазначаюць маладых істот тыпу цяля (цялё)
  87. Форма творнага склону адзіночнага ліку назоўнікаў, якія абазначаюць маладых істот тыпу цяля (цялё)
  88. Форма меснага склону адзіночнага ліку назоўнікаў, якія абазначаюць маладых істот тыпу цяля (цялё)
  89. Форма назоўнага склону адзіночнага ліку слова маці або наяўнасць адпаведнага яму слова матка
  90. Форма назоўнага склону адзіночнага ліку слова свякроў або адпаведных яму слоў з тым жа коранем
  91. Формы назоўнага і роднага склонаў адзіночнага ліку назоўнікаў бацька, дзядзька
  92. Форма творнага склону адзіночнага ліку назоўніка старшыня
  93. Клічная форма назоўнікаў мужчынскага роду
  94. Клічная форма назоўнікаў жаночага роду
  95. Націскны канчатак назоўнага склону множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду з цвёрдай асновай
  96. Націскны канчатак назоўнага склону множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду з мяккай і зацвярдзелай асновай
  97. Ненаціскны канчатак назоўнага склону множнага ліку назоўнікаў ніякага роду
  98. Форма назоўнага склону множнага ліку назоўніка балота
  99. Форма назоўнага склону множнага ліку назоўнікаў жаночага роду з асновай на [к]
  100. Форма роднага склону множнага ліку назоўніка дзень
  101. Форма роднага склону множнага ліку назоўнікаў жаночага роду з цвёрдай асновай
  102. Форма роднага склону множнага ліку назоўніка поле
  103. Націскны канчатак давальнага склону множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду з цвёрдай і зацвярдзелай асновай
  104. Двухскладовы і аднаскладовы канчатак творнага склону множнага ліку назоўнікаў
  105. Націскны канчатак меснага склону множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны
  106. Форма меснага склону множнага ліку назоўнікаў людзі, грудзі, сані, госці, лапці, сені
  107. Утварэнне і род назоўніка яблык—яблыка
  108. Утварэнне назоўнікаў з коранем бров
  109. Утварэнне і род назоўніка пасаг—пасага
  110. Націскны канчатак назоўнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў мужчынскага роду
  111. Ненаціскны канчатак назоўнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў мужчынскага роду
  112. Націскны канчатак назоўнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
  113. Ненаціскны канчатак назоўнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
  114. Націскны канчатак назоўнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў ніякага роду
  115. Ненаціскны канчатак назоўнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў ніякага роду
  116. Пашырэнне форм з [’о] ў ненаціскных канчатках ускосных склонаў адзіночнага ліку прыметнікаў з асновай на мяккі зычны
  117. Націскны канчатак меснага склону адзіночнага ліку прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду
  118. Ненаціскны канчатак меснага склону адзіночнага ліку прыметнікаў мужчынскага і ніякага роду
  119. Націскны канчатак роднага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
  120. Ненаціскны канчатак роднага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
  121. Націскны канчатак давальнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
  122. Ненаціскны канчатак давальнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
  123. Націскны канчатак вінавальнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
  124. Ненаціскны канчатак вінавальнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
  125. Націскны канчатак творнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
  126. Ненаціскны канчатак творнага склону адзіночнага ліку прыметнікаў жаночага роду
  127. Націскны канчатак назоўнага склону множнага ліку прыметнікаў
  128. Ненаціскны канчатак назоўнага склону множнага ліку прыметнікаў
  129. Націскны канчатак творнага склону множнага ліку прыметнікаў
  130. Пашырэнне форм вышэйшай ступені прыметнікаў з суфіксамі -ш- і -эй
  131. Форма вышэйшай ступені прыметніка тонкі
  132. Форма творнага склону адзіночнага ліку ўказальна-асабовага займенніка жаночага роду 3-яй асобы
  133. Указальна-асабовы займеннік 3-яй асобы з пратэтычным [j] або [в]
  134. Форма назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду ўказальнага займенніка той
  135. Форма роднага склону адзіночнага ліку жаночага роду ўказальнага займенніка тая
  136. Форма давальнага склону адзіночнага ліку жаночага роду ўказальнага займенніка тая
  137. Форма творнага склону адзіночнага ліку жаночага роду ўказальнага займенніка тая
  138. Форма назоўнага склону множнага ліку ўказальнага займенніка той
  139. Форма роднага склону адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага роду прыналежных займеннікаў мой, твой, свой
  140. Форма роднага склону адзіночнага ліку жаночага роду прыналежных займеннікаў мой, твой, свой
  141. Форма назоўнага склону множнага ліку азначальнага займенніка увесь
  142. Аднаскладовыя і двухскладовыя склонавыя канчаткі займеннікаў наш, ваш
  143. Аснова роднага і давальнага склонаў лічэбніка два
  144. Аснова творнага склону лічэбніка два
  145. Канчатак творнага склону лічэбніка два
  146. Форма творнага склону лічэбніка тры
  147. Пашырэнне лічэбнікаў тыпу паўтраця, паўпята, паўшаста, паўсяма
  148. Форма 3-яй асобы адзіночнага ліку дзеясловаў I спражэння з націскам на канчатку
  149. Форма 3-яй асобы адзіночнага ліку дзеясловаў I спражэння з націскам на аснове
  150. Зычны асновы і націскны галосны ў 1-ай асобе множнага ліку цяперашняга часу дзеясловаў І спражэння
  151. Галосны на месцы тэматычнага «е» ў ненаціскным канчатку 1-ай асобы множнага ліку цяперашняга часу дзеясловаў I спражэння
  152. Месца націску і націскны галосны ў канчатку 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу дзеясловаў I спражэння
  153. Форма 3-яй асобы адзіночнага ліку дзеясловаў II спражэння з націскам на аснове
  154. Форма 1-ай асобы множнага ліку цяперашняга часу дзеясловаў II спражэння
  155. Націскны галосны ў канчатку 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу дзеясловаў II спражэння
  156. Цвёрды і мяккі зычны і ненаціскны галосны ў канчатку 3-яй асобы множнага ліку дзеясловаў I спражэння
  157. Галосны ў ненаціскным канчатку 3-яй асобы множнага ліку дзеясловаў II спражэння
  158. Зычны асновы дзеясловаў на заднеязычны ў парадыгме цяперашняга часу
  159. Зычны асновы дзеясловаў I спражэння на губны ў парадыгме цяперашняга часу
  160. Зычны асновы дзеясловаў II спражэння на губны ў парадыгме цяперашняга часу
  161. Форма 1-ай асобы множнага ліку цяперашняга часу нетэматычных дзеясловаў
  162. Форма 3-яй асобы множнага ліку нетэматычнага дзеяслова есці
  163. Варыянты дапаможнага слова ёсць
  164. Варыянты галоснага ў зваротнай часціцы дзеясловаў
  165. Цвёрдасць і мяккасць [с] зваротнай часціцы ў розных дзеяслоўных формах
  166. Утварэнне будучага складанага часу
  167. Націскны галосны ў канчатку 1-ай асобы множнага ліку загаднага ладу дзеясловаў I спражэння
  168. Націскны галосны ў канчатку 1-ай асобы множнага ліку загаднага ладу дзеясловаў II спражэння
  169. Форма 1-ай асобы множнага ліку загаднага ладу
  170. Форма 2-ой асобы множнага ліку загаднага ладу дзеясловаў I спражэння
  171. Форма 2-ой асобы множнага ліку загаднага ладу дзеясловаў піць, ліць, віць, біць
  172. Форма 2-ой асобы множнага ліку загаднага ладу дзеясловаў II спражэння
  173. Форма інфінітыва дзеясловаў з асновай на галосны
  174. Форма інфінітыва дзеясловаў з нерухомым націскам на аснове тыпу сесці
  175. Форма інфінітыва дзеясловаў тыпу несці і месца націску ў ёй
  176. Форма інфінітыва дзеяслова ісці
  177. Форма інфінітыва дзеяслова пасвіць
  178. Форма інфінітыва дзеясловаў з асновай на [г]
  179. Форма інфінітыва дзеясловаў з асновай на [к]
  180. Утварэнне дзеепрыметнікаў залежнага стану прошлага часу ад дзеясловаў замкнуць, замыкаць
  181. Утварэнне дзеепрыслоўяў цяперашняга часу ад дзеясловаў II спражэння
  182. Утварэнне адноснага прыметніка ад слова карова
  183. Утварэнне адноснага прыметніка ад слова свіння
  184. Утварэнне адноснага прыметніка ад слова гусь
  185. Утварэнне адноснага прыметніка ад слова кура (курыца)
  186. Ужыванне ўказальнага займенніка гэны
  187. Ужыванне займеннікаў ягоны, ейны, іхны (іхні)
  188. Месца націску ў слове вярба
  189. Месца націску ў слове вугал
  190. Месца націску ў слове вугаль
  191. Месца націску ў слове загадка
  192. Месца націску ў слове жніво
  193. Месца націску ў слове засек
  194. Месца націску ў слове рошчына
  195. Месца націску ў вінавальным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў жаночага роду з асновай на
  196. Месца націску ў слове арэхі
  197. Месца націску ў слове тоўсты
  198. Месца націску ў слове малы
  199. Месца націску ў слове просты
  200. Месца націску ў слове відна
  201. Месца націску ў слове весела
  202. Месца націску ў слове холадна
  203. Месца націску ў форме прошлага часу жаночага роду дзеясловаў несці, везці
  204. Зычны асновы і месца націску ў 1-ай асобе адзіночнага ліку прыставачных дзеясловаў II спражэння прыходзіць, прыводзіць, прыносіць
  205. Ужыванне дзеепрыслоўяў прошлага часу ў ролі выказнікаў
  206. Форма назоўнікаў ніякага роду ў спалучэнні з лічэбнікамі два, дзве, тры, чатыры
  207. Форма назоўнікаў жаночага роду ў спалучэнні з лічэбнікамі дзве, тры, чатыры
  208. Канструкцыя дзеяслоўнай формы было ў спалучэнні з колькаснымі лічэбнікамі і адушаўлёнымі назоўнікамі
  209. Форма вінавальнага склону множнага ліку адушаўлёных назоўнікаў жаночага роду, якія абазначаюць жывёл
  210. Форма вінавальнага склону множнага ліку адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду, якія абазначаюць жывёл
  211. Ужыванне роднага або вінавальнага склону неадушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду ў спалучэннях тыпу знайшоў грыба — знайшоў грыб
  212. Спалучэнне дзеяслова вучыцца з ускоснымі склонамі назоўніка з прыназоўнікам або без прыназоўніка
  213. Ужыванне прыназоўнікаў па з вінавальным склонам або за з творным склонам у спалучэнні з адушаўлёнымі назоўнікамі
  214. Ужыванне ў значэнні мэты прыназоўнікаў па з вінавальным склонам або за з творным склонам у спалучэнні са словам вада
  215. Ужыванне ў значэнні мэты прыназоўнікаў у і па з вінавальным склонам або за з творным склонам у спалучэнні са словамі ягады, грыбы
  216. Ужыванне ў значэнні мэты прыназоўнікаў у і па з вінавальным склонам або за з творным склонам у спалучэнні са словам дровы
  217. Канструкцыі з прыназоўнікам да ці к, якія абазначаюць накіраванасць дзеяння да асобы
  218. Пашырэнне канструкцый тыпу забылася пра яго, забылася аб яго, забылася аб ім
  219. Пашырэнне канструкцый тыпу былі тае зімы, жалі гэтае пары
  220. Прыслоўе ноччу і яго адпаведнасці (з тым жа коранем)
  221. Пашырэнне канструкцый з прыназоўнікамі каля (кала, ля, для), паўз (выз, памыз) і край (кай)
  222. Пашырэнне канструкцый тыпу ехаў на кані, на возе і ехаў канём, возам
  223. Пашырэнне канструкцый тыпу ў мяне баліць галава і мне баліць галава
  224. Спалучэнне дзеяслова смяяцца з прыназоўнікамі з, каля, над і ўскоснымі склонамі назоўніка і асабовага займенніка
  225. Канструкцыі з іменным выказнікам, выражаным формамі вышэйшай ступені прыметніка
  226. Пашырэнне пытальных часціц ці, чы
  227. Пашырэнне слоў нада, трэба
  228. Назвы столі
  229. Назвы гары
  230. Назвы франтона
  231. Назвы будынка для авечак
  232. Назвы агароджанага месца для жывёлы ў полі ці ў лесе
  233. Назвы будынка з печкай для сушкі снапоў
  234. Назвы прыстасавання для сушкі снапоў, вікі, гароху і канюшыны
  235. Назвы будынка, у якім складаюць снапы, салому
  236. Назвы будынка, у якім складаюць сена
  237. Пашырэнне слова павець і вытворных ад яго
  238. Назвы пабудовы са сценамі для гаспадарчых прылад
  239. Назвы будынкаў для захоўвання збожжа
  240. Пашырэнне слоў стопка, варыўня, каморка
  241. Пашырэнне слоў студня, калодзезь (калодзеж, калодзец)
  242. Назвы сахі ў студні з жураўлём
  243. Назвы вагі ў студні з жураўлём
  244. Назвы вочапа ў студні з жураўлём
  245. Назвы зруба студні
  246. Назвы плота з жэрдак
  247. Назвы вісячай калыскі
  248. Назвы пасуды, якой чэрпаюць ваду з вядра
  249. Назвы прыстасавання, на якім носяць вёдры
  250. Назвы глінянай пасуды для малака
  251. Назвы чапялы
  252. Назвы праніка (прылады, якой пераць бялізну)
  253. Назвы аброчнай торбы
  254. Назвы прыстасавання, у якім носяць сена, салому
  255. Назвы лемяша ў плузе
  256. Назвы паліцы ў плузе
  257. Назвы цапільна
  258. Назвы часткі цэпа — біча
  259. Назвы прывязкі, якой прымацоўваецца біч да цапільна
  260. Назвы ручкі касы
  261. Назвы кальца, якім замацоўваецца каса на касільне
  262. Назвы касільна
  263. Назвы клінка, якім замацоўваецца каса на касільне
  264. Назвы мянташкі
  265. Дзеясловы, якія абазначаюць працэс ворыва
  266. Дзеясловы, якія абазначаюць працэс баранавання
  267. Дзеясловы, якія абазначаюць працэс уборкі ільну
  268. Назвы ўсходаў азімых
  269. Агульныя назвы зжатага поля
  270. Агульныя назвы зжатага поля, утвораныя ад кораня рж-
  271. Назвы зжатага поля, на якім расло жыта
  272. Назвы зжатага поля, на якім рос ячмень
  273. Назвы зжатага поля, на якім рос авёс
  274. Назвы скошанага лугу
  275. Назвы абложнай зямлі
  276. Назвы бручкі
  277. Назвы бульбы
  278. Назвы сцяблоў і лісця гароху
  279. Назвы сцяблоў і лісця агуркоў
  280. Назвы сцяблоў і лісця гарбузоў
  281. Назвы сцяблоў і лісця бульбы
  282. Назвы сцяблоў і лісця буракоў
  283. Назвы плоскуняў
  284. Назвы гною
  285. Назвы раскладкі снапоў для малацьбы
  286. Назвы малой укладкі снапоў у полі
  287. Назвы падмосткаў пад стог
  288. Пашырэнне слоў стог, скірда, тарпа
  289. Назвы прадмета, якім умацоўваюць снапы або сена на возе
  290. Назвы непакладанага быка
  291. Назвы непакладанага кабана
  292. Назвы пакладанага кабана
  293. Агульныя назвы скаціны
  294. Назвы пеўня
  295. Назвы курыцы, якая водзіць куранят
  296. Назвы куранят
  297. Назвы качкі
  298. Пашырэнне слоў акацілася і ягнілася (у адносінах да авечкі)
  299. Дзеяслоў ржэ (аб кані) і яго адпаведнасці
  300. Пашырэнне дзеясловаў раве, рыкае (аб карове)
  301. Дзеяслоў мяўкае (аб кошцы) і яго адпаведнасці
  302. Дзеяслоў бляе (аб авечцы) і яго адпаведнасці
  303. Дзеяслоў квакаюць (аб жабах) і яго адпаведнасці
  304. Падзыўныя словы для кароў
  305. Падзыўныя словы для авечак
  306. Падзыўныя словы для курэй
  307. Падзыўныя словы для гусей
  308. Назвы вавёркі
  309. Назвы зязюлі
  310. Пашырэнне слоў каршун, шуляк, ястраб
  311. Назвы маланкі
  312. Назвы вясёлкі
  313. Пашырэнне слоў хмара, туча
  314. Назвы каваля
  315. Назвы паняцця ‘калектыўная дапамога ў сельскагаспадарчай рабоце’
  316. Пашырэнне слоў спяваць, пець, пяяць
  317. Пашырэнне слоў плакаць, галасіць, выць, прычытваць
  318. Назвы могілак
  319. Пашырэнне слоў хворы, бальны
  320. Словы са значэннем ‘гаварыць’
  321. Пашырэнне слоў холадна, сцюдзёна, зімна
  322. Пашырэнне слоў вельмі, дужа, надта (занадта)
  323. Словы са значэннем ‘латаць’
  324. Назвы латкі
  325. Назвы абруса
  326. Назвы верхніх мужчынскіх штаноў
  327. Назвы рэменя для падпяразвання
  328. Назвы сарочкі
  329. Пашырэнне слоў спадніца, андарак, юбка, саян і інш.
  330. Назвы фартуха
  331. Назвы чапца
  332. Назвы хусткі
  333. Назвы шарсцяных вязаных рукавіц з адным пальцам
  334. Пашырэнне слоў гаспадар, хазяін (хадзяін, хаджаін)
  335. Назвы покуці
  336. Назвы падлогі
  337. Пашырэнне слова ляда і яго значэнне
  338. Пашырэнне слоў вяселле, свадзьба

«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (Мінск, 1993—1998) можна знайсці тут.

Глядзіце таксама Беларускі дыялектны лексікаграфічны фонд, Беларускі дыялектны тэкстаграфічны фонд.

Кандыдат філалагічных навук, супрацоўнік Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук. Навуковыя інтарэсы: лексікалогія і лексікаграфія, анамастыка, дыялекталогія.

Дадаць каментар