Некалькі цікавых артыкулаў на фанетычныя тэмы.

Зноў пра мяккі знак. Не сакрэт, што яго напісанне выклікала і выклікала безліч спрэчак і сутычак. Вядома і тое, што “мяккасць” беларускага маўлення, якая лічыцца вельмі характэрнай і важнай рысай, многія беларусы не захоўваюць. Пра гэта ды іншае ў артыкуле А. І. Падлужнага.

“…Сотні тысяч людзей, а магчыма, і мільёны не могуць зараз абапірацца толькі на ўласнае пачуццё роднай мовы, каб інтуітыўна правільна пісаць мяккі знак”.

“Пісьмовай мове нельга навучаць, пакуль не будзе засвоена ў пэўным аб’ёме вусная мова, бо пісьмо з’яўляецца толькі прыблізным умоўным адлюстраваннем вуснай мовы”.

Падлужны, А. І. Абазначэнне на пісьме мяккасці зычных па прыпадабненню

Выгонная, Л. Ц. Інтанацыйныя сродкі і культура мовы

Лінгвіст, сербіст, працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (кафедра тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі). Навуковыя інтарэсы: сербістыка, граматыка, лексікаграфія, камп'ютарная лінгвістыка, методыка выкладання замежнай мовы.

Дадаць каментар