Аўтар – Анжаліка Дубасава, выкладчык літоўскай мовы ў адукацыйным цэнтры “Фрактон“.

Мэта праекта – дапамагчы тым, хто вывучае літоўскую мову і хоча навучыцца правільна ставіць націск ва ўсіх формах слова.

Нягледзячы на тое, што з акадэмічнага пункту погляду літоўская акцэнтуацыя даўно апісана, дагэтуль не існуе ніякага практычнага дапаможніка для тых, хто вывучае літоўскую мову як замежную. Аўтары сучасных падручнікаў літоўскай мовы нават не прастаўляюць націскі, верагодна, разлічваючы на тое, што студэнты будуць запамінаць націскі з жывога маўлення (якое далёка не заўсёды ёсць).

Спасылкі на артыкулы праекта:

Літоўскі націск з Баніфацыем. Частка 1 (Агульныя звесткі)

Літоўскі націск з Баніфацыем. Частка 2 (Націск літоўскіх назоўнікаў. Пачатак)

Літоўскі націск з Баніфацыем. Частка 3 (Націск літоўскіх назоўнікаў. Акцэнтныя парадыгмы)

Тэст па Частках 1-3.

Літоўскі націск з Баніфацыем. Частка 4 (Націск літоўскіх назоўнікаў. Лайфхакі)

(Працяг будзе.)

Навуковыя даклады аўтара на тэму праекта:

  1. Towards a Practical Accentuation of Lithuanian Nouns (Academia Salensis, July 29–August 4, 2018, Salos Manor, Lithuania)
  2. О методике преподавания акцентуации литовского языка взрослым носителям русского языка (Международная научная конференция «Национальные лингвосферы – сопредельные зоны партнерства», Бишкек, Кыргызстан, 24–25.10.2018)