Націск літоўскіх назоўнікаў. Лайфхакі

Гэтая частка – апошняя, якая датычыць націску назоўнікаў. Перш чым яе чытаць, прапаную выканаць тэст па папярэдніх матэрыялах.

Як мы ўжо даведаліся, каб правільна паставіць націск у любой форме назоўніка, дастаткова ведаць ягоную акцэнтную парадыгму (АП). А што рабіць, калі праверыць АП няма магчымасці, а слова сказаць хочацца? Для такіх выпадкаў ёсць пэўныя хітрасці. Некаторыя з іх ужо сустракаліся нам у папярэдніх частках. Сёння мы іх прыгадаем і даведаемся пра новыя.

У многіх выпадках для таго, каб правільна паставіць націск, трэба ведаць хаця б месца націску ў пачатковай форме слова, г.зн. наступнымі правіламі, часцей за ўсё, можна карыстацца толькі ў дачыненні знаёмых слоў. І гэта таксама нямала, бо даволі часта месца націску ў пачатковай форме добра памятаецца, а вось з націскам у іншых склонах узнікаюць праблемы.

Лайфхак 1.

Націск у двускладовых назоўніках лёгка паставіць у склонах з заўсёды ненаціскнымі канчаткамі. Ад АП гэта не залежыць.

(Тут і далей колерамі пазначаюцца склады).

Лайфхак 2.

Канчатак -ys (м. р. адз. л.) заўсёды націскны. Пры гэтым шматскладовыя словы з такім канчаткам належаць толькі да 3-й АП, двускладовыя – да 3-й і 4-й АП.

(Шматскладовыя – гэта ад трох складоў, уключаючы аднаскладовы канчатак.)

Лайфхак 3.

Абсалютная большасць назоўнікаў мужчынскага роду на -is належыць да 1-й і 2-й АП і ў пачатковай форме мае ненаціскны канчатак.

Пры гэтым да 2-й АП могуць належыць толькі назоўнікі з націскным перадапошнім складам, адпаведна словы з любым іншым месцам націску належаць да 1-й АП.

Лайфхак  4.

Усе словы на з ненаціскным канчаткам пачатковай формы адносяцца да 1-й АП.

Лайфхак 5.

Двухскладовыя словы на націскны належаць да 3-й і 4-й АП, шматскладовыя – толькі да 3-й АП.

Двухскладовыя і шматскладовыя назоўнікі на ненаціскны —ė належаць да 1-й і 2-й АП, пры гэтым у 2-й АП націск можа быць толькі на перадапошнім складзе пачатковай формы.

Лайфхак 6.

Калі ў пачатковай форме націскным з’яўляецца першы склад, то АП шматскладовага назоўніка не на -as – 1-я.

Як вынікае з фармулёўкі, правіла не працуе для назоўнікаў на -as і для любых двухскладовых назоўнікаў.

Лайфхак 7.

Усе назоўнікі з націскным унутраным складам пачатковай формы адносяцца да 1-й АП. (Унутраны склад маюць назоўнікі ад 4-х складоў.)

**

Як мы памятаем, інтанацыя перадапошняга складу пачатковай формы адрознівае цотныя і няцотныя АП (акут – 1-я і 3-я АП, не акут – 2-я і 4-я АП). Адсюль вынікаюць наступныя хітрасці.

Лайфхак 8.

Калі ў націскным перадапошнім складзе пачатковай формы знаходзяцца адзіночныя a, e, i, u (прыкметы не акута), то такі двухскладовы назоўнік адносіцца да 2-й альбо 4-й АП, а шматскладовы – толькі да 2-й АП.

У Тв. скл. адз. л., Месн. скл. адз. л. і Він. скл. мн. л. такога двухскладовага назоўніка націск пры любой АП перамяшчаецца на аднаскладовы канчатак.

Такім чынам, калі ў перадапошнім націскным складзе двухскладовага назоўніка маем адзіночныя a, e, i, u, то ў пералічаных склонах, а таксама ў выпадку заўсёды ненаціскных канчаткаў можна правільна паставіць націск, не ведаючы АП. Такіх слоў нямала.

Лайфхак 9.

Як мы памятаем, інтанацыю акута / не акута добра чуваць на некаторых дыфтонгах. Калі ў перадапошнім складзе чуем не акут, а назоўнік шматскладовы, значыць перад намі 2-я АП. А калі чуем акут – 1-я АП (бо ў 3-й АП не бывае націскнога перадапошняга складу).

Інтанацыяй перадапошняга складу можна карыстацца і ў іншых выпадках, калі выбар застаецца між 1-й і 2-й АП альбо між 3-й і 4-й АП.

Заўвагі: а) словы на -is, як правіла, 1-й і 2-й АП, гл. лайфхак 3; б) словы на ненаціскны належаць да 1-й альбо 2-й АП, гл. лайфхак 5; в) двухскладовыя словы на націскны належаць да 3-й альбо 4-й АП, гл. лайфхак 5.

**

Працяг будзе.

Кандыдат філалагічных навук, займаецца даследаваннямі і працуе ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, а таксама ў адукацыйным цэнтры «Фрактон». Навуковыя інтарэсы: балтыйскія мовы, індаеўрапейскае мовазнаўства, эксперыментальная лінгвістыка, псіхалінгвістыка.

Дадаць каментар