Многія з нас цікавіліся тым, адкуль з’явіліся іх горад, вёска ці мястэчка. Чаму вуліца, сажалка ці лес маюць тую ці іншую назву? Падобныя словы, што ўжываюцца ў нейкай мясцовасці і абазначаюць невялікія прыродна-геаграфічныя аб’екты (балоты, вуліцы, лясы, курганы, могілкі, малыя рэчкі, ручаі, паплавы і да т. п.), ёсць мікратапонімы. Вось некалькі прыкладаў: возера Голае, паляна Казлоўка, Андрэйкаў брод і г. д.
Людзі розных узростаў і прафесій цікавяцца гісторыяй, паходжаннем найменняў бацькаўшчыны. Такія росшукі займаюць пачэснае месца ў краязнаўчай рабоце. Настаўнікі беларускай мовы, геаграфіі, гісторыі, пачатковых класаў не раз рыхтавалі артыкулы, даклады, паведамленні пра свае ваколіцы, гл., напрыклад:
Сагановіч, Ю. Г. Мікратапонімы вёсак Кісялі і Ермакі Мінскага раёна Мінскай вобласці: семантычныя разнавіднасці.
Крук, Б. А. Мікратапонімы ваколіц вёскі Млынок Петрыкаўскага раёна як адлюстраванне яе гісторыі.
Нагадаем, што яшчэ ў 1970 годзе Геаграфічнае таварыства СССР выпусціла брашуру «Руководство для собирания топонимов, микротопонимов, местных географических терминов и построения топонимических картотек центральных областей Европейской части СССР», якая дапамагала многім збіральнікам правільна занатоўваць і апрацоўваць матэрыял.
Неаднойчы выходзілі і кнігі пра ваколіцы беларускіх паселішчаў, гл. напрыклад:
Аўчыннікава, Р. І. Апчак : гісторыя адной вёскі. Мінск, 2016. 169 с.
Дзядзічкіна, Н. Я. Малыя Лясковічы. Была такая вёска…: гістарычны нарыс. Брэст, 2015. 269 с.
Кажамяка, У. С. Старожня і Сычоўка. Мінск, 2017. 339 с.
Пейган, М. А. Сяло ля Башты: Гісторыя в. Сялец Бярозаўскага раёна. Мінск, 2003. 116 с
Пейган, М. А. Ад Мормажава да Залесся: вескі Сялецкага прыхода: гістарычны нарыс. Мінск, 2017. 361 с.
Пракаповіч, І. Назвы нашых мясцін. Мінск, 2013. 192 с.
Цікавы праект падрыхтавалі вучні Турэц-Баярскай школы Маладзечанскага раёна пад кіраўніцтвам настаўнікаў Р. Гарбачэўскай і Д. Радвіловіча. Яны склалі слоўнічак мікратапанімаў ваколіц роднай вёскі, зрабілі іх фотаздымкі, высветлілі паходжанне і гісторыю. Для яго зладавана і адмысловая геаграфічна-камп’ютарная візуалізацыя.
Падобныя працы, безумоўна, важныя і каштоўныя, аднак нярэдка маюць паўаматарскі і фрагментарны характар. Часам ім бракуе доказнасці, грунтоўнасці, маштабнасці, рэпрэзентатыўнасці.
Ёсць на тэму мікратапонімаў, натуральна, і навуковыя выданні, класічныя працы, напрыклад:
Адамовіч, Я.М. Мікратапанімічныя назвы / пад рэд. Ф. Янкоўскага. Мінск, 1971.
Мезенко, А.М. Урбанонимия Белоруссии. Минск, 1991.
Мезенка, Г.М. Вiцебшчына ў назвах вуліц: у 2 ч. Віцебск, 2008.
Микротопонимия / отв. ред. О. С. Ахманова. М.: Изд-во Моск. ун-та, 1967.
Stewart, G. R. Names on the Land: A Historical Account of Place-Naming in the United States. New York, 1945.
Былі падрыхтаваны і дысертацыі (гл. дадатак).
І вось, нарэшце, доўгачаканая падзея – з’явілася вялікая, сінтэтычная падагульняльная праца, якая запоўніла лакуну ў беларускай навуцы. 15 снежня 2017 г. Вадзім Шклярык абараніў дысертацыю на тэму «Мікратапанімія Усходняга Палесся: лінгвагеаграфічны і лексіка-семантычны аспекты». Рэдакцыя Philology.by прысутнічала на абароне і сцвярджае, што ўсё прайшло крута.
Вадзім Шклярык сцісла і даходліва прадставіў вынікі даследавання. Прыемнай асаблівасцю стала нясумная прэзентацыя.
Апанентамі па дысертацыі былі спецыялісты па гісторыі беларускай мовы, анамастыцы і дыялекталогіі: прафесар кафедры гісторыі беларускай мовы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І. А. Гапоненка і дацэнт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Н. А. Багамольнікава. Навуковы кіраўнік – І. Л. Капылоў, дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
В. А. Шклярык і І. Л. Капылоў
Дысертацыя каштоўная па некалькіх прычынах. Аўтар сістэматызаваў вялізны фактычны матэрыял – каля 30 тысяч найменняў. Яны былі сабраны ў палявых умовах падчас анамастычных экспедыцый на Усходняе Палессе, а таксама шляхам выбаркі з даступных друкаваных і рукапісных крыніц (слоўнікаў, манаграфій, артыкулаў, падборак мікратапонімаў і інш.). Заўважым, што аўтар і сам некалькі разоў ездзіў у шэраг раёнаў Гомельскай і Мінскай абласцей і ўласна зафіксаваў 2055 мікратапонімаў.
Дысертант вызначыў паходжанне мікратапонімаў Усходняга Палесся праз іх супастаўленне з агульнымі назоўнікамі. Таксама ўдалося знайсці цікавыя выпадкі палісеміі. Так, хутар сустракаецца ў некалькіх значэннях: ‘населены пункт’, ‘урочышча’, ‘лес’, ‘забалочанае месца’, ‘поле’. Лексема поле ўжываецца не толькі для абазначэння раллі, ворыва, але і лесу. Слова пасёлак заўважана ў складзе назваў забалочаных мясцін.
В. А. Шклярык зрабіў сапраўды новае каштоўнае мультыдысцыплінарнае даследаванне, якое выканана з улікам апошніх дасягненняў тапанікі і анамастыкі. З вынікамі можна больш падрабязна азнаёміцца ў аўтарэфераце і манаграфіі.
Слоўнікі і даследаванні:
Гарипова, Ф. Г. Словарь микротопонимов Татарстана: в 2 кн. Казань, 1992-1993.
Ковалев, Г. Ф. Словарь микротопонимов Воронежской области: в 2 т. Воронеж, 2017.
Кузнецова, Н. А. Словарь микротопонимов Пензенской области. Пенза, 2003. 125 с.
Павленко, С. О. Мікротопоніми Чернігово-Сіверщини. Чернігів, 2013. 600 с.
Словник мікрогідронімів України. Волинь, Житомирщина, Запоріжжя, Київщина, Кіровоградщина, Полтавщина, Черкащина / під. ред. О. П. Карпенко. К., 2004.
Словник мікротопонімів і мікрогідронімів північно-західної України і суміжних земель: в 2 т. / ред. Г.Л. Аркушина. Луцьк: Вежа, 2006.
Сокіл, Н. Мікротопонімія Сколівщини. Львів, 2008. 206 с.
Хромов, А. Л. Очерки по топонимии и микротопонимии Таджикистана. Душанбе, 1975.
Щеулина, Г. Л. Словарь микротопонимов Липецкого края. Липецк: ЛГПУ, 2007.
Olejnik, M. Mikrotoponimia powiatu Włodawskiego. Lublin, 2014. 200 s.
Беларускія дысертацыі:
Адамович, Е. М. Топонимия и микротопонимия Случчины: АКД. Минск, 1966. 19 с.
Дорофеенко, М. Л. Виконимия Беларуси: номинативный, лингвогеографический, лингвокультурологический аспекты: АКД. Мінск, 2015.
Емельянович, В. М. Микротопонимия северо-западной части Брестской области: АКД. Минск, 1982. 308 с.
Иванова, А. А. Микротопонимия Мозырского Полесья: АКД. Минск, 1986.
Прищепчик, А. М. Микротопонимия Столбцовщины: АКД. Минск, 1970.
Іншыя дысертацыі:
Ануфриева, З. П. Топонимия (микротопонимия) Ижмопечерского бассейна: АКД. Тарту, 1982.
Баньоі, В. Ф. Мікротопонімія басейну річки Ужа (на матеріалі українських говірок Закарпаття): АКД. Івано-Франківськ, 2009. 20 с
Булбулшоев, У. Т. Микротопонимия Шахдары в этнолингвистическом освещении: АКД. Санкт-Петербург, 2005. 18 с.
Василик, О. Б. Мікротопонімія Уманщини XVII-XIX ст.: АКД. Вінниця, 2015. 20 с.
Заінчковська, О. В. Мікротопонімія південно-східного Поділля (на матеріалі Кіровоградської області): АКД. Кіровоград, 2009. 20 с.
Кадырова, Ш. М. Микротопонимы Ташкента: АКД. Ташкент, 1970. 28 с.
Калласмаа, М. Э. Структура эстонской микротопонимии: на материале западного диалекта: АКД. Таллин, 1980. 221 с.
Картавенко, В. С. Становление региональной топонимической системы: Западный регион России: АДД. Смоленск, 2012. 397 с.
Климкова, Л.А. Нижегородская микротопонимия в языковой картине мира: АДД. Москва, 2008. 66 с.
Кокарева, И. П. Ономастикон одного ярославского говора (села Исакова, деревень Мятлево и пустынь Первомайского района): АКД. Москва, 1998. 18 c.
Лужецька, О. Б. Мікротопонімія Південно-Західного АКД. Івано-Франківськ, 2015. – 20 с.
Ляшенко, Р. О. Мікротопонімія Кіровограда: АКД. Харків, 2008. 20 с.
Мамонтова, Н. Н. Структурно-семантические типы микротопонимии ливвиковского ареала Карельской АССР (Олонецкий район): АКД. Петрозаводск, 1982.
Маршева, Л. И. Структурные и номинационные типы в диалектной топонимии Липецкой области: АДД / Моск. пед. гос. ун-т. Москва, 2008. 47 с.
Махмаджонов, О. О. Историко-лингвистическое исследование топонимии Гиссарской долины Таджикистана: АДД. Душанбе, 2010. 340 с.
Михальчук, О. и. . Микротопонимия Пидгирья: АКД. Киев, 1998. 18 с.
Насрадиншоев, А. Н. Микротопонимия Восточного Памира: АКД. Душанбе, 2003.
Поляруш, Т. И. Сравнительное исследование словообразования гидронимии, микротопонимии и ойкономии: (На материале топонимии сев.-вост. Левобережья Украины): АКД / АН УССР. Ин-т языковедения. Киев, 1971. 24 с.
Правдикова, А. В. Микротопонимия как отражение картины мира: на материале английской литературы XIX-XX вв.: АКД. Волгоград, 2009. 187 с.
Проць, О. І. Мікротопонімія півночі Львівської області: АКД. Львів, 2011. 19 с.
Самарова, М. А. Микротопонимия верхней Чепцы: АКД. Ижевск, 1999. 20 с.
Сокіл, Н. В. Мікротопонімія Сколівщини: АКД. Львів, 2007. 16 с.
Тимирова, Л. Ф. Ономастикон Актанышского ареала: АКД. Казань, 2012.
Толбина Т. Б. Микротопонимия Воронежской области: особенности номинации: АКД. Воронеж, 2003
Тураев, Б. Б. Лексико-семантическое и словообразовательное исследование микротопонимии долины: АКД / Тадж. гос. нац. ун-т. Душанбе, 2010. 20 с.
Халыгов, Ф. Р. Топонимия районов Мильско-Карабахской равнины (на основе материалов Агдамского, Агджабединского и Бардинского р-нов): АКД. Баку, 1984. 155 c.
Холмуминов, Х. Микротопонимия Байсунского района и его окрестностей: АКД. Ташкент, 1993. 22 c.
Хусаинова, Л. М. Башкирская микротопонимия: структура, семантика, этимология: АКД. Уфа, 2002. 200 с.
Цветкова, Е. В. Топонимия Костромской области: Междуречье Покши и Мезы: АКД. Кострома, 2000.
Целебровская, Е. И. Топонимия Минусинского района Красноярского края и города Минусинска: к проблеме специфики языковых: АКД. Абакан, 2013. 22 с.
Черепанова, Е. А. Микротопонимия Черниговско-Сумского Полесья: АКД. Сумы: [б. и.], 1984. 457 с.
Чернораева, Т. Н. Топонимия и географическая номенклатура Приамурья: АКД. Хабаровск, 2002. 233 с.
Чочаева, Х. И. Структура и семантика микротопонимов Черекского района Кабардино-Балкарской Республики: АКД. Нальчик, 2010. 213 с.
Чумъахон, Х. А. Лингвистическое исследование микротопонимии бассейна Сухроб (Ховалингский и Советский р-ны Хатлонской обл.): АКД. Душанбе, 1993. 21 c.
Шагеев, Р, Ш. Историко-лингвистический анализ микротопонимии Юго-Восточного Закамья Татарстана: АКД. Казань, 2001. 307 с.
Широков, А. Г. Русская урбанонимия в диахроническом освещении: апеллятивно-онимические комплексы: АКД. Волгоград, 2002.
Яніцька, Н. Р. Мікротопонімія центральних та східних районів Львівської області: АКД. Львів, 2012. 18 с.
Вольга Гарыцкая, Мікіта Супрунчук