19–20 снежня (ужо ў наступны панядзелак і аўторак) на філалагічным факультэце БДУ пройдзе школа-семінар “Прыкладныя пытанні інфармацыйнага пошуку”. Заняткі будзе весці Міхаіл Аляксандраў, прафесар Расійскай акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы (РАНГіДС, Масква), навуковы супрацоўнік Аўтаномнага ўніверсітэта Барселоны, разам са… (чытаць далей)
Прэзентацыя выдання «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны»
24 лістапада (чацвер) у 14:00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 15, першы паверх, пакой 110) адбудзецца прэзентацыя выдання «Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны». У мерапрыемстве возьмуць удзел супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выкладчыкі ВНУ,… (чытаць далей)
«Лінгвістычная антрапалогія ў ЗША» (Мінск, 16.XI.2016)
16 лістапада (серада) на філалагічным факультэце БДУ прафесар Усходняга ўніверсітэта Вашынгтона (Eastern Washington University) Майкл Зукоскі (Michael Zukosky) прачытае дзве лекцыі пра лінгвістычную антрапалогію ў ЗША. Лекцыі на англійскай мове. Час: 12.45-15.45. Месца: К. Маркса, 31, аўд. 304.
«Кітабістыка: гісторыя і сучаснасць» (Мінск, 15.XI.2016) + ВІДЭА
Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі даследаваннямі ў галіне беларускага мовазнаўства, на сустрэчу з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам,… (чытаць далей)
Дзень беларускага пісьменства
У першую нядзелю верасня святкуюць Дзень беларускага пісьменства. З нагоды свята прапануем вашай увазе праект пра гісторыю беларускіх літар. У артыкуле распавядаецца пра тры беларускія алфавіты і шлях беларускай кірыліцы. У тэксце акрамя літар ёсць шмат прыгожых старонак кніг і… (чытаць далей)
Пра баскаў і палешукоў
Як паведамляе Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 14 чэрвеня адбудзецца сустрэча з Крысціянам Рансэра — ураджэнцам Краіны Баскаў (Іспанія), навучэнцам універсітэта Сурэя (Вялікабрытанія), даследчыкам беларускіх народных гаворак. Будуць абмяркоўвацца дзве тэмы: — марфалогія і фаналогія заходнепалескіх гаворак; — баскская мова:… (чытаць далей)
Лекцыя прафесара Тані Анштат
Кафедра тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ запрашае на лекцыю прафесара др Тані Анштат “Суб’ектыўная частата слоў як акно ў мянтальны лексікон”. Прафесар Т. Анштат працуе ў Рурскім універсітэце (Бохум, Германія). Лекцыя адбудзецца на рускай мове ў чацвер 16 чэрвеня 2016… (чытаць далей)
Слоўнік “Наш дом / Our Home” – у фінале Рэспубліканскага конкурсу праектаў Social Weekend
У кніжнай Беларусі падрастае білінгв – першы беларуска-англійскі слоўнік у малюнках “Наш дом / Our Home”: каля 1300–1400 слоўнікавых адзінак, , больш за 40 старонак ілюстрацый на розныя тэмы – ад відаў будынкаў да дзеянняў на кухні, хатняй гаспадаркі і… (чытаць далей)
Лекцыя пра Ніла Гілевіча
Аўторак 29 сакавіка аказаўся вельмі сумным днём. З жыцця пайшлі Ніл Сымонавіч Гілевіч (1931-2016) і Аляксандр Уладзіміравіч Бандарка (1930-2016), выбітныя дзеячы культуры, творцы, даследчыкі Слова. 5 красавіка прафесар Алесь Бельскі прачытае лекцыю памяці Ніла Гілевіча (філфак БДУ, вул. К. Маркса,… (чытаць далей)
IV Мінскі фестываль моў
У нядзелю, 27 сакавіка 2016 г. на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31) пройдзе IV Мінскі фестываль моў! Адкрыццё у 10:00, а ў 12:00 — пачатак лекцый. Апошні блок распачынаецца ў 17:00, так што, калі Вы не можаце з… (чытаць далей)