Пачынаюцца VIII Супруноўскія чытанні — канферэнцыя, прысвечаная памяці Адама Яўгенавіча Супруна. Сёлета асноўная тэма “Сучасныя кірункі даследавання і выкладання славянскіх моў”. Канферэнцыя пройдзе 21-22 верасня на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. К. Маркса, 31, Мінск). Праграма канферэнцыі. Аб прафесары… (чытаць далей)
Міхаіл Гапеевіч Булахаў (1919—2012)
5 мая пайшоў з жыцця беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1971), выдатнік народнай асветы (1984), заслужаны работнік БДПУ (2002) Міхаіл Гапеевіч Булахаў. Навуцы і адукацыі даследчык прысвяцiў каля 60 гадоў, на працягу якіх… (чытаць далей)
Юбілей прафесара Г. А. Цыхуна
30 кастрычніка споўнілася 75 гадоў слыннаму беларускаму моваведу Генадзю Апанасавічу Цыхуну. Сардэчна віншуем дарагога юбіляра! Ад імя рэдакцыі сайта Philology.BY і ад кожнага з нас асабіста — прыемных навін, новых адкрыццяў, моцнага здароўя і добрага настрою ад душы зычым Генадзю… (чытаць далей)
Беларуская навука ў кантэксце сусветнай: Бузук і Тэньер
Мы ўжо аднойчы звярталі ўвагу на сувязі беларускіх і замежных навукоўцаў (гл. нататкі пра Я. Карскага і Х. Станга). Змяшчаем рэцэнзію Люсьена Тэньера (← на здымку) на знакамітую, але малаацэненую кнігу П. А. Бузука: Tesnière, L. [Рэц.:] Buzuk P. Sproba… (чытаць далей)
«Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках»
Некалькі эпізодаў з трагічных гадоў сталінскіх рэпрэсій: цкаванне мовазнаўцаў і панаванне цемрашалаў і дылетантаў. Некторыя факты з дзейнасці І. Сталіна ды П. Панамарэнкі. Наіўная лінгвістыка з крывавымі наступствамі. Публікуем артыкул прафесара Расціслава Платонава «Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках» [1938]… (чытаць далей)
Круглы стол “Як эфектыўна і выгадна займацца навукай сёння”
Савет маладых вучоных філалагічнага факультэта БДУ запрашае на круглы стол “Як эфектыўна і выгадна займацца навукай сёння”. Аўторак 9 лістапада ў 19.00. Філфак БДУ, аўд. 62. Вул. К. Маркса, 31. Выступяць: А. В. Зінкевіч (Універсітэт у Ольдэнбургу) Г. А. Цыхун… (чытаць далей)
Літоўска–рускі буквар. Варшава, 1867
Літоўска-рускі буквар. Варшава, 1867. Асобныя старонкі. Паралельны тэкст: злева па-літоўску, справа па-руску. Цікавая спроба прыстасаваць да літоўскай мовы кірыліцу . Сцягнуць буквар. 11 Мб, pdf.
Некалькі аглядаў і рэцэнзій прац акадэміка Я. Ф. Карскага
Старонкі гісторыі беларускага мовазнаўства: Беларусь і Нарвегія, Станг і Карскі, а таксама гістарычныя экскурсы С. Запрудскага, В. Скалабана і Л. Рублеўскай. ← Вокладка першага выпуску “Беларусаў” Я. Ф. Карскага з бібліятэкі Хрысціяна Станга. Christian Schweigaard Stang (1900—1977) – нарвежскі лінгвіст,… (чытаць далей)
“Беларусы” Я. Карскага
Новыя тамы ў бібліятэцы – “Беларусы” Яўхіма Карскага. Кніга, з якой, напэўна, пачалася беларуская лінгвістыка (і не толькі). Тры выпадковыя факты пра Яўхіма Карскага: 1. У гэтым годзе ў Карскага юбілей — 150-годдзе з дня нараджэння. 2. За сваю навуковую… (чытаць далей)
Прафесар Генадзь Цыхун разважае пра літаратурныя мовы
У Міжнародны дзень роднай мовы прафесар Генадзь Цыхун распавядае пра шляхі фарміравання рускай і беларускай літаратурных моў, пра словы-новаўтварэнні і слоўнік Александровіча. — Літаратурныя мовы ўсіх народаў узнікаюць, калі з’яўляюцца пэўныя ўмовы для кансалідацыі народа. Тады паўстае неабходнасць у агульным… (чытаць далей)