Беларуская арфаграфія: дасягненні і перспектывы

Кафедра гісторыі беларускай мовы БДУ ладзіць канферэнцыю “Беларуская арфаграфія: дасягненні і перспектывы”. Канферэнцыя адбудзецца 20-21 кастрычніка 2011 г. на філфаку БДУ. Арфаграфія, пісьмо, літары як ніякія іншыя моўныя “элементы” хвалююць носьбітаў мовы. Шмат спрэчак выклікаюць змены гэтай сферы. Тры гады… (чытаць далей)

Канферэнцыя па дыялекталогіі, арэалогіі і тыпалогіі. Пецярбург, 24–25.11.2011

Прадстаўніцтва Універсітэта Осла ў Санкт-Пецярбурзе запрашае ўдзельнічаць у канферэнцыі “Рускія паўночназаходнія і беларускія гаворкі ў кантэксце дыялекталогіі, арэальнай лінгвістыкі і тыпалогіі”, якая адбудзецца 24-25 лістапада 2011 г. у Санкт-Пецярбурзе. Дэдлайн — 15 верасня 2011 г. Кантакты: — арганізатары: Ілля Сяржант… (чытаць далей)

№8. “Польска–беларускі слоўнік: шмат цікавых словаў”

Сп-ня Яўгенія Волкава, навуковая супрацоўніца Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі раскажа пра тое, як ствараўся адзін з найноўшых беларускіх слоўнікаў. Гаворка пойдзе пра тое, што сустрэлася цікавага пры складанні слоўніка, якія былі цяжкасці, пра тое, што яшчэ можна зрабіць… (чытаць далей)

Mirdza Ābola. Беларуска–латышскі, латышска–беларускі слоўнік

У канцы 2010 года свет пабачыў “Беларуска-латышскі, латышска-беларускі слоўнік”. Складала яго супрацоўніца Латвійскай АН Mirdza Ābola (1923–2007), рэдагаваў і дапаўняў І. І. Лучыц-Федарэц, супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа. Публікацыя беларускага слоўніка для яшчэ адной… (чытаць далей)

Дзень роднай мовы. Родныя мовы ў былым Савецкім Саюзе

Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы. Яго адзначаюць у розных краінах. На гэтую тэму прафесар Н. Б. Мячкоўская выступае на “Тутбай”. “Бачыць у мове прыярытэт нацыянальнага адраджэння — гэта фантазія!” “Руская не затрымаецца ў Цэнтральнай Азіі” Моўная факталогія 20 гадоў… (чытаць далей)

Святы, правапіс і іншыя прадметы

Сёння, 5-га верасня ў Беларусі свята — Дзень беларускага пiсьменства. Цікава, што, як адзначае інфармацыйнае агенцтва Regnum, “в русской версии сайта поздравление дано на белорусском языке. С другой стороны, это уже интереснее события, поскольку все сообщения для прессы, базирующиеся на… (чытаць далей)

V Міжнародны кангрэс беларусістаў: нататкі

Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў скончыўся. Час рабіць высновы пра тое, якая яна — сучасная беларусістыка. Кангрэс паказаў, што беларусістыка — гэта вялікая (шырокая і глыбокая) галіна навукі. Тэматыка секцый была вельмі разнастайная, таму кожны “госць” мог выбраць сабе тэму і… (чытаць далей)

Эпізод восьмы: “Моўная палітыка: філасофскі погляд”

Тэма нашае наступнае сустрэчы — “Моўная палітыка і канструяванне літаратурнае мовы як частка інтэлектуальнае гісторыі Беларусі”. Іван Новік, м.н.с. Інстытута філасофіі АН, распавядзе нам пра: 1) магчымасць ўлучэння даследаванняў лінгвістычнага дыскурсу ў абшар інтэлектуальнае гісторыі; 2) ролю правапісных спрэчак у… (чытаць далей)

Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў (20–21.05.10)

У Мінску 20 і 21 мая пройдзе Пяты міжнародны кангрэс беларусістаў. Гэта будзе вялікае і цікавае мерапрыемства, прыедзе шмат замежных спецыялістаў, падрыхтавана насычаная праграма. Адрозненне ад большасці канферэнцый — праца ў т. зв. тэматычных блоках, дзе прадстаўляюцца да 4 грунтоўных… (чытаць далей)