Што ў Японіі можна даведацца пра мовы?

Беларускі перакладчык, крытык, літаратар з Беласточчыны Ян Максімюк дзеліцца ў сваім блогу на сайце «Радыё Свабода» ўражаннямі ад паездкі ў Японію, дзе ён выступаў на сімпозіуме, прысвечаным славянскім мікрамовам. Мерапрыемства праходзіла 30–31 студзеня 2015 года на факультэце паліталогіі і эканомікі… (чытаць далей)

Новыя дыялектныя слоўнікі, зборнікі і атласы на сайце

Мы працягваем публікаваць на нашым сайце лексікаграфічныя працы, створаныя ў галіне дыялекталогіі беларускай мовы (гл. Беларускі дыялектны лексікаграфічны фонд). Электронныя варыянты выданняў падрыхтаваны ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках рэалізацыі… (чытаць далей)

Лекцыя «Лексіка балцкага паходжання ў беларускіх гаворках Латвіі»

20 лістапада ў 14:00 у канферэнц-зале Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Мінск, вул. Сурганава, 1/2, 11 паверх, пакой 1110) адбудзецца лекцыя доктара філалогіі, супрацоўніка Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук Міраслава Янковяка. Тэма лекцыі – «Лексіка балцкага паходжання ў беларускіх… (чытаць далей)

Беларускі дыялектны лексікаграфічны фонд

Паважаныя чытачы! Прапануем вам лексікаграфічныя працы, створаныя ў галіне дыялекталогіі беларускай мовы. Электронныя варыянты выданняў падрыхтаваны ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі ў рамках рэалізацыі праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак». Сканаванне тэксту і… (чытаць далей)

«Стэй, кэт!»

Артыкул пад такой загадкавай назвай з’явіўся днямі на сайце газеты «Культура». Напісаны ён Юрыем Чарнякевічам, стваральнікам багатага на моўныя знаходкі і цікавосткі «Атласа гаворак паўночна-ўсходняй Брэстчыны» (Мінск: Тэхналогія, 2009. — 255 с.). Са згоды аўтара публікуем гэты матэрыял і на… (чытаць далей)

«Беларуская дыялекталогія», выпуск 3

Трэці выпуск зборніка «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» (Мінск, 2014. — 304 с.), як і папярэднія дыялекталагічныя зборнікі, падрыхтаваны да друку супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Выданне разлічана на моваведаў, этнографаў,… (чытаць далей)

«Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (Мінск, 1993—1998)

Паважаныя сябры, аматары і прыхільнікі роднага слова! Прапануем вам электронную версію фундаментальнага навуковага даследавання «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: у 5 тамах» (скарочана ЛАБНГ). Гэты атлас з’яўляецца працягам лінгвагеаграфічнага выдання «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы». Кожны том лексічнага атласа складаецца з… (чытаць далей)

«Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (Мінск, 1963)

Паважаныя сябры, аматары і прыхільнікі роднага слова! Прапануем вам для карыстання ўнікальную навуковую працу — «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (скарочана ДАБМ). Гэта праца ўяўляе сабой комплекс лінгвістычных карт, на якіх адлюстраваны асаблівасці жывой беларускай мовы ў тым стане, у якім… (чытаць далей)

«Слоўнік Сенненшчыны», том 1 (А — К)

Слова ад рэдактара. Электронны варыянт лексікаграфічнага даведніка «Слоўнік Сенненшчыны. Т. 1. А — К» — гэта варыянт слоўніка, створанага ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі філіяла «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы… (чытаць далей)

«Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (Мінск, 8.ХІ.2013)

8 лістапада 2013 года ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка на факультэце беларускай і рускай філалогіі пройдзе ІII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння» (да 95-годдзя з дня нараджэння прафесара Фёдара Міхайлавіча Янкоўскага). Дэдлайн:… (чытаць далей)