Юбілейная статыстыка

Нядаўна споўнілася 10 гадоў, як на нашым сайце былі выстаўлены «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і 5-томны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (1993—1998). У сувязі з юбілеем мы вырашылі паглядзець, колькі ж чалавек заходзіла на адпаведныя старонкі раней і ці… (чытаць далей)

Апублікавана новая Інструкцыя па транслітарацыі назваў геаграфічных аб’ектаў

Учора на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Pravo.by была апублікавана новая Інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з беларускай і рускай моў на іншыя мовы і транслітарацыі найменняў геаграфічных аб’ектаў літарамі лацінскага алфавіта. Змен у параўнанні з ранейшай Інструкцыяй, прынятай яшчэ ў… (чытаць далей)

Новы праект на сайце: бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы

З нядаўняга часу на сайце Philology.by па адрасе https://microtop.philology.by/ стала даступна электронная бібліяграфія па беларускай мікратапаніміцы – з магчымасцю ажыццяўлення выбаркі па абласцях і раёнах, з інтэрактыўнай картай і статыстыкай. Мікратапонімы – гэта назвы дробных геаграфічных аб’ектаў (балот, лясоў, палёў,… (чытаць далей)

Адкрыты ліст вядомых польскіх прафесараў-славістаў білінгваведам з Прэзідыума НАН Беларусі

Прафесары з Інстытута славістыкі Польскай акадэміі навук ды Варшаўскага ўніверсітэта (сярод якіх Эльжбета Смулкова – знакамітая даследчыца-дыялектолаг дый яшчэ і былы пасол Польшчы ў Беларусі) пасля таго, як прачыталі скандальны артыкул Гусакова і Кавалені пра двухмоўе, накіравалі ім ліст, у… (чытаць далей)

Памёр прафесар А. Я. Міхневіч (1936—2020)

Сумная навіна прыйшла з Германіі. У Кёльне 23 мая пайшоў з жыцця вядомы мовазнавец прафесар Арнольд Яфімавіч Міхневіч. Вельмі таленавіты і працавіты даследчык, выдатны арганізатар і абаяльны чалавек, ён зрабіў важкі ўнёсак у даследаванне беларускай мовы і культуры, у развіццё… (чытаць далей)

[анонс] 90 лет со дня рождения А. Е. Супруна

Филологический факультет БГУ, кафедра теоретического и славянского языкознания приглашают принять участие в торжественном заседании, посвященном 90-летию со дня рождения профессора А. Е. Супруна, которое состоится 9 ноября 2018 г. в 15.00 по адресу: Минск, ул. К. Маркса, 31, ауд. 304.… (чытаць далей)

[анонс] Міждысцыплінарныя даследаванні моўнай палітыкі

На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск, вул. К. Маркса, 31) 14 чэрвеня 2018 г. у 16.00 у аўд. 47  адбудзецца воркшоп “Міждысцыплінарная метадалогія даследаванняў у сферы моўнай палітыкі (на прыкладах краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы)”. Праводзіць сустрэчу прафесар універсітэта Сэнт-Эндрус у… (чытаць далей)

Новая вясна Philology.BY

Што было? У лютым 2009 года пачаліся першыя крокі па рэалізацыі праекта, а ў красавіку гэта быў сайт, які працаваў і адгукаўся на імя Philology.BY. Апошнім часам тэхнічныя магчымасці колішняй платформы, абранай за яе ашчаднасць да рэсурсаў, нас перасталі задавальняць.… (чытаць далей)

Родная мова

З нагоды Дня роднай мовы на сайце Dataviz.by з’явіліся лінгвістычныя візуалізацыі з каментарамі. Што такое родная мова? Чаму адказы на лінгвістычныя пытанні перапісаў 1999 і 2009 так адрозніваюцца? Прадстаўнікі якога этнасу размаўляюць па-беларуску больш за беларусаў? Калі вы лінгвіст і/ці… (чытаць далей)

Лінгвістыка і дзяржава

Напрыканцы 2017 года стала вядома, што Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, стаў акадэмікам. Гэта вялікі гонар і сімвал прызнання заслуг вучонага. 2 лютага 2018 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр… (чытаць далей)