Антрапалогія. Фалькларыстыка. Сацыялінгвістыка – 2018

На мінулым тыдні (22–24 сакавіка) Еўрапейскі ўніверсітэт ў Санкт-Пецярбургу праводзіў трохдзённую канферэнцыю маладых навукоўцаў «Антрапалогія. Фалькларыстыка. Сацыялінгвістыка». Мы папрасілі Аляксандру Чудар, аспірантку Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, расказаць і паказаць, што там было. – Надзвычайны клопат арганізатараў канферэнцыі аб яе ўдзельніках адчуваўся… (чытаць далей)

У якога балтыйскага слова найдаўжэйшы хвост?

«Найбольш доўгае слова ў мове Х» — адзін з папулярных запытаў у пошукавых сістэмах. Можна лёгка знайсці спіс найбольш доўгіх слоў той ці іншай мовы. Праўда, даволі часта такія словы існуюць выключна ў гэтых спісах, бо не столькі бяруцца са слоўнікаў ці тэкстаў, колькі… (чытаць далей)

Рэгіянальная анамастыка ў лінгвістычным і пазалінгвістычным фокусе

Адразу тры ўдзельнікі (два ўдзельнікі і адна ўдзельніца) ініцыятывы Philology.BY на мінулым тыдні накіраваліся ў паўночны рэгіён Беларусі. Нагодай для падарожжа стала II Міжнародная навуковая канферэнцыя «Рэгіянальная анамастыка: праблемы і перспектывы даследавання», якая адбылася 15-16 сакавіка ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце… (чытаць далей)

Лінгвісты пра адкрытыя дадзеныя

Сёння ў Мінску прайшоў Дзень адкрытых дадзеных. Асноўныя тэзісы прэзентацый і вывады, да якіх ўдзельнікі мітапа прыйшлі ў дыскусіях, з’явяцца на беларускім партале адкрытых дадзеных. На мерапрыемстве выступіў . Ён распавёў пра стварэнне сэрвісаў «Дапаможнік» (даведнік па населеных пунктах, якія існавалі і існуюць на… (чытаць далей)

Універсітэт і коцікі

Вярнулася з канферэнцыі «Глабальныя і лакальныя працэсы ў славянскіх мовах, літаратурах, культурах 2», якую ладзіў факультэт гуманітарных навук Латвійскага ўніверсітэта. Пісаць і чытаць агляды канферэнцый я не вельмі люблю, таму скажу толькі адно: канферэнцыя была ўтульная. На ёй нават быў… (чытаць далей)

«Устаўная грамата да народаў Беларусі»: мова за сто год да гэтай хвіліны

Роўна сто год таму быў выдадзены гэты гістарычны дакумент. Цікава на яго паглядзець з розных прычын, але прапаную пачытаць–прыслухацца да мовы, якая гучала ў Беларусі стагоддзе таму. Чырвоным колерам я вылучыў тыя выразы, якія не ўжываюцца сёння альбо ў тым… (чытаць далей)

Лінгвістычныя мерапрыемствы ў НАН Беларусі

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі ладзіць у лютым шмат мерапрыемстваў з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, напрыклад: Круглы стол «Беларуская мова і бізнес», 20 лютага 2018 года a 14.00 у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул.… (чытаць далей)

У Акадэміі навук канферэнцыя на тэму лексікаграфіі (23–24.XI.2017)

23–24 лістапада 2017 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы лексікаграфіі». Адрас падзеі: вул. Сурганава, д. 1, корп. 2. Праблематыка канферэнцыі: — Метадалагічныя і лінгвістычныя аспекты лексікаграфіі, уключаючы камп’ютарную і корпусную… (чытаць далей)

«Экспліцытнае і імпліцытнае ў мове і маўленні», CEILS (Мінск, 10–11.V.2017)

10–11 траўня 2016 г. у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце адбудзецца міжнародная канферэнцыя «Экспліцытнае і імпліцытнае ў мове і маўленні» («Эксплицитное и имплицитное в языке и речи»,«The Explicit and the Implicit in Language and Speech», CEILS). Ладзіць канферэнцыю кафедра агульнага мовазнаўства МДЛУ. Тэматыка секцый шырокая: экспліцытнае і імпліцытнае ўсюды — у моўных адзінках… (чытаць далей)

«Лінгвістычная антрапалогія ў ЗША» (Мінск, 16.XI.2016)

16 лістапада (серада) на філалагічным факультэце БДУ прафесар Усходняга ўніверсітэта Вашынгтона (Eastern Washington University) Майкл Зукоскі (Michael Zukosky) прачытае дзве лекцыі пра лінгвістычную антрапалогію ў ЗША. Лекцыі на англійскай мове. Час: 12.45-15.45. Месца: К. Маркса, 31, аўд. 304.