Арабскаграфічныя помнікі беларуска-татарскага пісьменства: электронная бібліятэка

Прадстаўленыя ў электроннай бібліятэцы матэрыялы былі сабраныя падчас навуковых экспедыцый на тэрыторыі Беларусі пачынаючы з 2008 года. Пры магчымасці знойдзеныя ў бібліятэках татарска-мусульманскіх грамадскіх аб’яднанняў або ў сямейных зборах манускрыпты здымаліся лічбавым фотаапаратам, і пазней частка з іх была апісаная… (чытаць далей)

Да юбілею Б. Ю. Нормана

6 лютага 2025 года спаўняецца 80 гадоў прафесару, доктару філалагічных навук Барысу Юсцінавічу Норману. Юбіляр зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускай навукі і адукацыі, сусветнай лінгвістыкі. Больш за паўвека ён плённа працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1968–2021), прайшоў шлях ад… (чытаць далей)

Не стала Генадзя Апанасавіча Цыхуна

18 кастрычніка не стала слыннага мовазнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Генадзя Апанасавіча Цыхуна (1936–2024). Патрыярх беларускай навукі нечакана пайшоў ад нас. Здаецца, вось толькі што святкавалі яго 85-годдзе… Навуковец быў поўны ідэй і планаў, рыхтаваў да друку чарговы том «Этымалагічнага… (чытаць далей)

Пра беларускія гаворкі ясна, даступна, займальна

Сёння на YouTube-канале Onliner Belarus выйшаў вялікі відэаролік пра навукова-папулярную кнігу «Як гавораць беларусы». Разам з ім змяшчаем на нашым сайце і фрагменты з рэцэнзіі М. В. Супрунчука, якая плануецца да публікацыі ў часопісе «Беларуская лінгвістыка». Шклярык В. А. Як гавораць беларусы. – Мінск… (чытаць далей)

Убачыла свет манаграфія Юрыя Чарнякевіча пра гаворкі паўночна-ўсходняй Брэстчыны

Манаграфіі, прысвечаныя гаворкам пэўнага рэгіёна, выходзяць у Беларусі нячаста, прыкладна раз на 10 гадоў. Дый такіх аўтараў – прафесійных дыялектолагаў, якія рэгулярна выязджаюць у экспедыцыі, – у нас можна пералічыць па пальцах дзвюх рук. Таму праігнараваць з’яўленне кнігі кандыдата філалагічных… (чытаць далей)

Выйшла новая манаграфія польскага беларусіста Міраслава Янковяка

Колькі тыдняў таму не надта заўважна прайшла навіна пра выхад новай манаграфіі польскага беларусіста Міраслава Янковяка – гэтым разам пра беларускія гаворкі ў Варэнскім раёне Літвы (мяжуе са Шчучынскім і Воранаўскім раёнамі Гродзенскай вобласці). Важнасці гэтай навіне дадае тое, пра… (чытаць далей)

Прыгоды мовазнаўцаў на Палессі

Цікавыя мовазнаўцу рэчы часам трапляюцца і ў немовазнаўчых выданнях. Нядаўна такой знаходкай стала публікацыя «Лісты Мікіты Ільіча Талстога з Палесся» ў леташнім выпуску часопіса «Беларускі фальклор» (с. 222–251). Размова тут пра вядомага расійскага славіста, пад кіраўніцтвам якога ў 1960–1980 гадах ладзіліся палескія экспедыцыі для збору… (чытаць далей)

Юбілейная статыстыка

Нядаўна споўнілася 10 гадоў, як на нашым сайце былі выстаўлены «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963) і 5-томны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (1993—1998). У сувязі з юбілеем мы вырашылі паглядзець, колькі ж чалавек заходзіла на адпаведныя старонкі раней і ці… (чытаць далей)

Апублікавана новая Інструкцыя па транслітарацыі назваў геаграфічных аб’ектаў

Учора на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Pravo.by была апублікавана новая Інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з беларускай і рускай моў на іншыя мовы і транслітарацыі найменняў геаграфічных аб’ектаў літарамі лацінскага алфавіта. Змен у параўнанні з ранейшай Інструкцыяй, прынятай яшчэ ў… (чытаць далей)

Хамаіл 3, другая палова ХІХ – першая палова ХХ ст.

Хамаіл 3: адным файлам (PDF), пастаронкава з нумарацыяй (JPG). Час перапіскі: другая палова ХІХ – першая палова ХХ ст. (гл. Папера). Афармленне тэксту: пісьмо карычневым чарнілам; назвы раздзелаў,  ключавыя словы напісаныя чырвоным. Па 7 радкоў на старонцы. Кустоды. На с.… (чытаць далей)