Як «Вялікі слоўнік беларускай мовы» Ф. Піскунова, так і акадэмічны «Слоўнік беларускай мовы», што выйшлі сёлета з друку, выклікалі цікавасць бадай ва ўсіх, хто неабыякавы да беларускага слова. Менавіта гэтым можна патлумачыць аператыўнае (нягледзячы на летнюю пару) з’яўленне ў перыядычным… (чытаць далей)
Philology.BY – год трэці ў Інтэрнэце
Час мінае – ужо можна глядзець на тое, што атрымалася. Не сказаць, што з’яўленне нашага сайта ў Інтэрнэце сталася сенсацыяй у філалагічнай суполцы, але й не ўсё так негатыўна, як магло бы быць. Нашая рэдакцыя і нашае навуковае кола патрошку… (чытаць далей)
Канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі ў Сербіі
Як ужо адзначалася, у Сербіі ў ліпені павінна была прайсці канферэнцыя па балцка–славянскай акцэнталогіі. Па арганізацыйных прычынах яе перанеслі з Бялграда ў Нові-Сад, на філасофскі факультэт Нові-Садскага ўніверсітэта. Праграма была насычанай і “працоўна завостранай”: пасяджэнні працягваліся з 9 да 18… (чытаць далей)
Выйшла з друку 4–е выданне «Беларуска–рускага слоўніка»
У выдавецтве «Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» пабачыла свет чарговае, 4-е выданне акадэмічнага «Беларуска-рускага слоўніка» ў трох тамах пад агульнай рэдакцыяй члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара філалагічных навук А. А. Лукашанца. Слоўнік не з’яўляецца канцэптуальна новым (хоць час для такога выдання,… (чытаць далей)
Новая інфармацыя на сайце акадэмічнага Інстытута мовы і літаратуры
У маі і чэрвені сайт Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі папоўніўся новымі дадзенымі. Так, цяпер тут можна знайсці падрабязную інфармацыю пра аддзелы ўстановы (былыя і цяперашнія супрацоўнікі, асноўныя працы), звесткі пра падрыхтаваныя ў… (чытаць далей)
А. К. Усціновіч. Слоўнік асабовых уласных імён (Мінск, 2011)
Інфармацыя пра тое, што да выхаду ў свет рыхтуецца такое выданне, з’явілася ў інтэрнэце яшчэ ў 2009 годзе. Як указана ў анатацыі кнігі, «слоўнік з’яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку» (вокладка… (чытаць далей)
«Беларуская дыялекталогія», выпуск 2
У выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет чарговы выпуск зборніка «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» (Мінск, 2012. — 264 с.), які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. Падобныя… (чытаць далей)
Усё ж такі – прэзентацыя “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Ф. А. Піскунова
15 траўня на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31) адбудзецца (ну, спадзяёмся) прэзентацыя “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Ф. А. Піскунова. Паводле календара друідаў 15 траўня пачынаецца месяц каштана. Праўда, відаць, культура друідаў знікла тысячагоддзі таму, і гэты самы каляндар… (чытаць далей)
Дмитрий Сичинава (НКРЯ) о корпусах: 14 и 15 мая в Минске
На филологическом факультете БГУ (Минск, ул. К. Маркса, 31) кафедра прикладной лингвистики организует научный семинар «Перспективы развития корпусной лингвистики в Республике Беларусь» с участием Дмитрия Сичинавы — к.ф.н., старшего научного сотрудника отдела корпусной лингвистики и лингвистической поэтики Института русского языка… (чытаць далей)
Міхаіл Гапеевіч Булахаў (1919—2012)
5 мая пайшоў з жыцця беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1971), выдатнік народнай асветы (1984), заслужаны работнік БДПУ (2002) Міхаіл Гапеевіч Булахаў. Навуцы і адукацыі даследчык прысвяцiў каля 60 гадоў, на працягу якіх… (чытаць далей)