Новая інфармацыя на сайце акадэмічнага Інстытута мовы і літаратуры

У маі і чэрвені сайт Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі папоўніўся новымі дадзенымі. Так, цяпер тут можна знайсці падрабязную інфармацыю пра аддзелы ўстановы (былыя і цяперашнія супрацоўнікі, асноўныя працы), звесткі пра падрыхтаваныя ў… (чытаць далей)

А. К. Усціновіч. Слоўнік асабовых уласных імён (Мінск, 2011)

Інфармацыя пра тое, што да выхаду ў свет рыхтуецца такое выданне, з’явілася ў інтэрнэце яшчэ ў 2009 годзе. Як указана ў анатацыі кнігі, «слоўнік з’яўляецца найбольш поўным нарматыўным даведнікам па выкарыстанні ўласных асабовых беларускіх імён, утварэнні імён па бацьку» (вокладка… (чытаць далей)

«Беларуская дыялекталогія», выпуск 2

У выдавецтве «Беларуская навука» пабачыў свет чарговы выпуск зборніка «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні» (Мінск, 2012. — 264 с.), які быў падрыхтаваны супрацоўнікамі аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі. Падобныя… (чытаць далей)

Усё ж такі – прэзентацыя “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Ф. А. Піскунова

15 траўня на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31) адбудзецца (ну, спадзяёмся) прэзентацыя “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Ф. А. Піскунова. Паводле календара друідаў 15 траўня пачынаецца месяц каштана. Праўда, відаць, культура друідаў знікла тысячагоддзі таму, і гэты самы каляндар… (чытаць далей)

Міхаіл Гапеевіч Булахаў (1919—2012)

5 мая пайшоў з жыцця беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1966), прафесар (1967), заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1971), выдатнік народнай асветы (1984), заслужаны работнік БДПУ (2002) Міхаіл Гапеевіч Булахаў. Навуцы і адукацыі даследчык прысвяцiў каля 60 гадоў, на працягу якіх… (чытаць далей)

Mirdza Ābola. Беларуска–латышскі, латышска–беларускі слоўнік: рэцэнзія

Год назад наш сайт паведамляў пра публікацыю “Беларуска-латышскага, латышска-беларускага слоўніка” Мірдзы Абалы (Mirdza Ābola). Прапануем увазе чытачоў рэцэнзію на гэтае выданне, якую падрыхтавалі вядомы балтыст дацэнт Аляксей Андронаў, аўтар наватарскага “Латышска-рускага слоўніка” (2002), і Мікіта Супрунчук. Беларуска-латышскі, латышска-беларускі слоўнік. =… (чытаць далей)

Прэзентацыя “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Ф. А. Піскунова

Надоечы рэдакцыя Philology.BY атрымала запрашэнне на прэзентацыю “Вялікага слоўніка беларускай мовы” аўтарства сп. Ф. А. Піскунова, якая мусіла была адбыцца ў чацвер, 26-га красавіка у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа (у Акадэмічнай бібліятэцы). Але толькі мы сабраліся зрабіць прыгожанькі… (чытаць далей)

Два слоўнікі адной мовы: акадэмічны і вялікі

Вясна 2012 года адзначылася ў беларускім мовазнаўстве адначасовым выхадам у свет двух фундаментальных лексікаграфічных выданняў — акадэмічнага «Слоўніка беларускай мовы» (916 с.) і падрыхтаванага Ф. А. Піскуновым «Вялікага слоўніка беларускай мовы» (XVI + 1208 c.). Над укладаннем першага з іх… (чытаць далей)

Што сяльцо, то і слаўцо

Працуючы з дыялекталагічным зборнікам «Скарбы народнай мовы» (Мінск, 2005), натрапіў у адной з падборак мясцовай лексікі [с. 105, в. Баброўцы Брэсцкага раёна] на слова з не зусім нейтральным, як падалося з сучаснага гледзішча, напісаннем і гучаннем. Вось яно: Палічыўшы яго не зусім… (чытаць далей)

«Беларуская лінгвістыка», выпуск 67

Выйшаў з друку чарговы, 67-ы выпуск часопіса «Беларуская лінгвістыка». Выданне ўключае артыкулы айчынных даследчыкаў, прысвечаныя актуальным пытанням беларускага мовазнаўства, а таксама матэрыялы хронікі, нататкі па культуры мовы і этымалогіі, рэцэнзіі. Часопіс «Беларуская лінгвістыка» рыхтуецца ў Інстытуце мовы і літаратуры імя… (чытаць далей)