15 траўня на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31) адбудзецца (ну, спадзяёмся) прэзентацыя “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Ф. А. Піскунова. Паводле календара друідаў 15 траўня пачынаецца месяц каштана. Праўда, відаць, культура друідаў знікла тысячагоддзі таму, і гэты самы каляндар… (чытаць далей)
Mirdza Ābola. Беларуска–латышскі, латышска–беларускі слоўнік: рэцэнзія
Год назад наш сайт паведамляў пра публікацыю “Беларуска-латышскага, латышска-беларускага слоўніка” Мірдзы Абалы (Mirdza Ābola). Прапануем увазе чытачоў рэцэнзію на гэтае выданне, якую падрыхтавалі вядомы балтыст дацэнт Аляксей Андронаў, аўтар наватарскага “Латышска-рускага слоўніка” (2002), і Мікіта Супрунчук. Беларуска-латышскі, латышска-беларускі слоўнік. =… (чытаць далей)
Сямімоўны слоўнік. Ляйпцыг, 1918
Прапануем увазе чытачоў так званы «Сямімоўны слоўнік»: Sieben-Sprachen-Wörterbuch: Deutsch-Polnisch-Russisch-Weißruthenisch-Litauisch-Lettisch-Jiddisch. – Leipzig, 1918. – 420 S. Як адзначаў прафесар Г. А. Цыхун, у гэтым слоўніку «беларуская мова ўпершыню была прадстаўлена як самастойная пры канфрантацыі яе лексічнага матэрыялу з адпаведнай лексікай нямецкай,… (чытаць далей)
Прэзентацыя “Вялікага слоўніка беларускай мовы” Ф. А. Піскунова
Надоечы рэдакцыя Philology.BY атрымала запрашэнне на прэзентацыю “Вялікага слоўніка беларускай мовы” аўтарства сп. Ф. А. Піскунова, якая мусіла была адбыцца ў чацвер, 26-га красавіка у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа (у Акадэмічнай бібліятэцы). Але толькі мы сабраліся зрабіць прыгожанькі… (чытаць далей)
Два слоўнікі адной мовы: акадэмічны і вялікі
Вясна 2012 года адзначылася ў беларускім мовазнаўстве адначасовым выхадам у свет двух фундаментальных лексікаграфічных выданняў — акадэмічнага «Слоўніка беларускай мовы» (916 с.) і падрыхтаванага Ф. А. Піскуновым «Вялікага слоўніка беларускай мовы» (XVI + 1208 c.). Над укладаннем першага з іх… (чытаць далей)
«Современные проблемы лексикографии» (Гродно, 10—13.04.2013)
Организаторы конференции: Министерство образования Республики Беларусь, Гродненский государственный университет имени Янки Купалы, Харьковское лексикографическое общество при Национальном техническом университете «Харьковский политехнический институт» и кафедра славистики Клагенфуртского университета (Австрия). (10.04.2013 — заезд участников, 11—12.04.2013 — пленарные и секционные заседания, 13.04.2013 —… (чытаць далей)
Выйшаў з друку «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны»
У нумары газеты «Новы час» ад 18.11.2011 выпадкова натрапіў на публікацыю (PDF-версія) пра «Дыялектны слоўнік Косаўшчыны», які сёлета выйшаў з друку і налічвае 270 старонак (каля 4000 слоў). Кніга — плён 35-гадовай працы настаўніка Алеся Зайкі з вёскі Заполле Івацэвіцкага… (чытаць далей)
Академический или официально утвержденный?
Сегодня самым большим по объему из существующих орфографических словарей русского языка считается подготовленный в Институте русского языка им. В. В. Виноградова Российской академии наук «Русский орфографический словарь», содержащий около 180 тыс. слов (начиная со 2-го издания, например 2007 года). Ответственный… (чытаць далей)
«Словы без прапіскі», сабраныя А. А. Каўрусам (дапоўнена)
Днямі трапіў у рукі складзены супрацоўнікамі часопіса «Роднае слова» спіс нумароў выдання, у якіх друкаваліся сабраныя Алесем Аляксандравічам Каўрусам «словы без прапіскі» (падрабязней пра іх гл. ва ўступным слове аўтара да першай такой публікацыі). Вырашыў выкласці гэты спіс у адкрыты… (чытаць далей)
№8. “Польска–беларускі слоўнік: шмат цікавых словаў”
Сп-ня Яўгенія Волкава, навуковая супрацоўніца Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі раскажа пра тое, як ствараўся адзін з найноўшых беларускіх слоўнікаў. Гаворка пойдзе пра тое, што сустрэлася цікавага пры складанні слоўніка, якія былі цяжкасці, пра тое, што яшчэ можна зрабіць… (чытаць далей)